Прынамсі сем адвакатаў у цяперашні час адбываюць пазбаўленне волі тэрмінам ад 6 да 10 гадоў праз палітычна матываваныя выракі. Усе яны прызнаныя палітычнымі вязнямі праваабарончымі арганізацыямі.
Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека заснавана ў красавіку 2023 года адвакатамі, пазбаўленымі па палітычных матывах права на прафесію ў Беларусі. Яна створана ў адказ на разбурэнне інстытута адвакатуры і рэпрэсіі супраць адвакатаў, якія аказваюць прававую дапамогу палітычным зняволеным або выказваюць нелаяльнае ўладам меркаванне.

20 чэрвеня 2023 года Асацыяцыя набыла міжнароднае прызнанне Рэзалюцыяй № 2499 Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы: паводле яе Асацыяцыя вызначана арганізацыяй, якой даверана абараняць рэпрэсаваных беларускіх адвакатаў і павышаць узровень юрыдычнай дапамогі. Дзейнасць Асацыяцыі рэгулюецца яе Статутам і Кодэксам этыкі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі незалежнасці, самакіравання і прынцыпамі этычных паводзін адвакатаў.
Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека супрацоўнічае з шэрагам міжнародных арганізацый адвакатаў, такіх як: Lawyers for Lawyers (L4L), the American Bar Association (ABA), the Council of Bars and Law Societies in Europe (CCBE), International Commission of Jurists (ICJ), International Bar Association’s Human Rights Institute (IBAHRI) і іншыя.
Прынамсі сем адвакатаў у цяперашні час адбываюць пазбаўленне волі тэрмінам ад 6 да 10 гадоў праз палітычна матываваныя выракі. Усе яны прызнаныя палітычнымі вязнямі праваабарончымі арганізацыямі.
МАКСІМ ЗНАК
АЛЯКСЕЙ БАРОДКА
ЮЛІЯ ЮРГІЛЕВІЧ
АЛЯКСАНДР ДАНІЛЕВІЧ
ВІТАЛЬ БРАГІНЕЦ
АНАСТАСІЯ ЛАЗАРЭНКА
СЯРГЕЙ ХЛЫСТОЎ